Radio Plato Editorial Podcast
Radio Plato - Editorial Podcast #123 w/ Anastasia Rydlevskaya
- Autor: Vários
- Narrador: Vários
- Editor: Podcast
- Duración: 1:49:18
- Mas informaciones
Informações:
Sinopsis
Гераіняй сённяшняга “Рэдактарскага падкаста” стала мастачка і спявачка Анастасія РыдлеўскаяСваёй творчасцю яна выбудоўвае цэлы сусвет, які сатканы з юнгіянскіх, фальклорных і аўтабіяграфічных сімвалаў. Карціны ўвасабляюць песні, музыка гучыць саўндтрэкам да карцін. Яе музыка – гэта наватарская электроніка з элементамі фолка, якая, па словах музычнага крытыка Аляксандра Чарнухі, стылістычна ўстае ў адзін радок з CocoRosie, Fever Ray і Bjork.Апроч гэтага, Насця стварыла, напрыклад, велізарныя маскі для прэм’еры тэатральнага сезона “Рамэа і Джульеты” ва Ўроцлаве, займаецца сцэнаграфіяй для спектакля Rozstrzelani, вядзе майстар-клас па мастацтву і літаратурны клуб. Як ёй усё гэта ўдаецца – слухаем у эфіры “Рэдактарскага падкаста”!Фота – Hanna ŠotDownload: t.me/radioplatoshowsarchive/1291